ЦЭМЕ́СКАЯ БУ́ХТА, Новарасійская бухта. У паўн. ч. ўзбярэжжа Чорнага м., утворана Суджукскай касой і мысам Доаб. Даўж. 15 км, шыр. каля ўваходу 9 км, глыб. 21—27 м. Берагі на ПдЗ нізінныя, на ПнУ ўзвышаныя, малапарэзаныя. Упадае р. Цэмес. Восенню і зімой вял. небяспеку для суднаходства ствараюць ураганныя вятры — бара. У Ц.б. горад і порт Новарасійск.

т. 17, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)